НОЧ (НЕ)РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

Гэтая чорная ноч увайшла ў гісторыю Беларусі пад назвай Ноч расстраляных паэтаў.

Штогод беларусы ладзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Ушанаваць памяць загінулых магчыма і заўтра ў Вільні.

17:00 — Акцыя «Ноч (не)расстраляных паэтаў (https://t.me/Vilnius_Belarus/1279
?Сквер ля музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Auku g. 2A)

18:30 — Тэатральная імпрэза «За што (https://t.me/dapamoga_channel/80
?Віленскі стары тэатр (Mindaugo g. 8)

19:00 — Чытанне вершаў са зборніка «Нерасстраляныя (https://t.me/Vilnius_Belarus/1283
?Omni Academia (Aukštaičių g. 6-30)

21:00 — Запальванне свечак ля помніка Мойшы Кульбаку (https://t.me/dapamoga_channel/83)
?Мемарыяльная дашка (Karmelitų g. 5)