Сёння 7 лістапада а 18:30 запрашаем усіх далучыцца да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы Вільні.
У мітынгу возьмуць удзел Пасол Украіны ў Літве Пятро Бешта, намеснік Пасла ЗША ў Літве Тамір Уосер, Пасол Грузіі ў Літве Саломе Шапакідзэ, суддзя Канстытуцыйнага суда Украіны Ігар Слідэнка, ганаровы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Вітэніс Андрушкайціс, дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгеріс, музычны ансамбль, які толькі што вярнуўся з Украіны, Rakija Klezmer Orkestar.
? Панядзелак 7 лістапада
? 18:30
? Кафедральная плошча (https://goo.gl/maps/serm7mYPznGukXNM6)