СУСТРЭЧА З КАНДЫДАТКАЙ У МЭРЫ ВІЛЬНІ РАСАЙ БУДБЯРГІТЭ

У сераду 8 лютага а 18 гадзіне ў беларускім Замку адбудзецца сустрэча з кандыдатам у мэры Вільні ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Расай Будбяргітэ.

Адразу пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта Раса пачала працаваць у Марʼямпальскай гарадской управе. Праз 2 гады – у Мінсацабароны, у 1993 г. яна стала памочнікам прэмʼер-міністра, а ў 1998 г. — намеснікам міністра юстыцыі.

У 2005 годзе Раса была назначана Дзяржаўным аўдытарам Літвы. У 2010 яна стала ўпаўнаважаным прадстаўніком Літвы ў Еўрапейскай аўдытарскай палаце. У 2016 годзе назначана на пасаду міністра фінансаў Літвы, у тым жа годзе атрымала мандат члена Сейма Літвы.

? Серада 8 лютага
? 18:00
? Замак (Savanoriu 134B (https://goo.gl/maps/QR1tKZr7qNfm1jjv9))